Russian Belarusian English German
oooo
Elektronnoe obrashhenie
Единая республиканская информационная система учета и обработки
обращений граждан и юрлиц:
https://www.обращения.бел/


Тэлефануйце 101 або 112 калі Бачыце дзіця на лёдзе!

5e5c007bd7c1d96fb3cb525cd7f9b785 696x464                   

             У сацыяльнай сетцы відэаролік, дзе дзеці гуляюць
         на неакрэплым лёдзе, выклікаў буру каментарыяў.
                                      І зразумела чаму. 


З надыходам халадоў смельчакі ўжо адчулі магчымасць трапіць на рэчку і праверыць лёд на трываласць, але забыліся, што любыя вадаёмы – ад маленькіх рачушак да вядомай нам Прыпяці – могуць панесці па плыні не толькі любы прадмет, але і чалавечае жыццё.
Днямі ў службу выратавання паступіла некалькі паведамленняў пра гульні дзяцей на беразе ракі ў Гомельскай вобласці.

– З пачаткам першых замаразкаў пачынаецца працэс утварэння лёду на водных аб’ектах. Вадаёмы пакрываюцца лёдам, які спачатку яшчэ нетрывалы і лёгка ламаецца пад нагамі чалавека ці цяжарам тэхнікі, – паведаміла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Наталля Ходзька. – Дзіцяці досыць правесці 15 хвілін у халоднай вадзе, і ўсё можа скончыцца самым сумным чынам. Пры тэмпературы вады ад 0 да -2 °С смяротны зыход можа наступіць і пасля 10 хвілін.

Прадстаўнікі службы МНС у чарговы раз нагадваюць бацькам пра важнасць размовы са сваімі дзецьмі аб правілах бяспекі. А таксама ўсіх, хто стаў сведкамі гульняў непаўналетніх на лёдзе, просяць адразу ж тэлефанаваць па нумарах 101 або 112.

Як расказалі ў службе МНС, не менш актуальная інфармацыя пра бяспеку для аматараў зімовай рыбалкі. Днямі рыбак у Гомельскай вобласці ледзь не развітаўся з жыццём. Як высветлілася пазней, мужчына раніцай прыйшоў рыбачыць і, не разлічыўшы таў-шчыню лёду, праваліўся. Побач былі іншыя рыбакі, якія пра здарэнне паведамілі выратавальнікам. Вялікую ролю ў выратаванні сыграла камізэлька, якая быў на мужчыне і дазволіла яму трымацца на паверхні вады да прыбыцця падраздзяленняў МНС.

Спецыялісты нагадваюць, што нельга выходзіць на лёд пакуль яго таўшчыня не дасягне сямі сантыметраў. Не пераходзьце вадаёмы ў цёмны час сутак, у непагодлівае надвор’е і ў неправераных месцах. Пры руху ўважліва сачыце за яго паверхняй, абыходзьце ўпадзенне ручая, выхад грунтовых вод і крыніц, умёрзлыя кусты і траву.
Сябры, будзьце ўважлівыя да сябе і да людзей, якія побач, сачыце за дзецьмі. Жыццё можна пражыць толькі адзін раз і губляць яго з-за глупства – недазваляльная раскоша.

Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.
Система Orphus
2024 01 13 13 45 00
Трудоустройство школьников
КОНТАКТЫ
Телефон:

802350 25668 (дир.)
802350 27085 
Адрес: 247920,
ул.Советская, 9,
г.п.Копаткевичи,
Петриковский р-н,
Гомельская обл.
Мы в интернете:
kopat.by
Мы в контакте
Электронный адрес:
kopatk56@petrikov.gov.by
gai
  • Pomogut.by
  • Министерство образования РБ
  • Национальный институт образования
  • Профориен-онный портал
  • Детский правовой сайт
  • Помощь рядом
  • Школа активного гражданина
  • БРПО