24 верасня вучні малодшых класаў былі запрошаны на літаратурную віктарыну па беларускім казкам. Цікавае падарожжа па старонках дзіцячай літаратуры падрыхтавалі дзяўчаты, якія праходзяць падрыхтоўку па прафесіі "Памочнік выхавацеля". Пачаткоўцы адгадвалі загадкі, красворд, успаміналі прыказкі і прымаўкі, тлумачылі сэнс словазлучэнняў, называлі казкі па часцы слоў, падбіралі міжмоўныя пары прыказак. А яшчэ гулялі ў гульні "Куфэрак слоў" і "Хто як голас падае". Настрой удзельнікаў быў вясёлы. Пераможцы атрымалі дыпломы.
КОНТАКТЫ Телефон: 802350 25668 (дир.) 802350 27085 Адрес:247920, ул.Советская, 9, г.п.Копаткевичи, Петриковский р-н, Гомельская обл. Мы в интернете: kopat.by Мы в контакте Электронный адрес: kopatk56@petrikov.gov.by