Сустрэча з мясцовым пісьменнікам
У Капаткевіцкай сярэдняй школе 9 сакавіка адбылася сустрэча з мясцовым пісьменнікам Уладзімірам Мікалаевічам Пугачам. Сёння рэдка можна сустрэць чалавека, які б быў так закаханы ў прыгажосць роднай зямлі, як ён. Вучні 5"А" і 6" Б"класаў ўважліва слухалі аповед пра першыя ўспаміны з дзяцінства, пра цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны, пра тое, як ледзь не загінуў разам з маці і братамі, калі немцы хацелі спаліць гумно разам з жыхарамі вёскі. Уладзімір Мікалаевіч расказаў і пра тое, як вучыўся: скончыў сем класаў, потым тры гады правучыўся ў сельскагаспадарчым тэхнікуме, а затым пачаў працаваць настаўнікам хіміі і біялогіі ў адной са школ раёна,дзе яму давялося быць і дырэктарам. Вучні і настаўнікі з задавальненнем слухалі вершы аўтара, якія ўражвалі сваё прастатой і мілагучнасцю. Чытаў аўтар вершы пра прыгажосць прыроды, пра дзяцінства, вершы для дзяцей. Вучні змаглі задаць Уладзіміру Мікалаевічу пытанні і атрымаць, бадай што, свой першы ў жыцці аўтограф. Гэта сустрэча, несумненна, запомніцца ім.
.